Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЕРАМІІ - ЕРАМІІ 32

ЕРАМІІ 32:33-37

Help us?
Click on verse(s) to share them!
33Яны павярнуліся да Мяне сьпінаю, а ня тварам; і калі Я вучыў іх, з самае раніцы вучыў, яны не хацелі прыняць настаўленьні,
34і ў доме, над якім названа імя Маё, паставілі гідоты свае, апаганьваючы яго.
35Зладзілі капішчы Ваалу ў даліне сыноў Эномавых, каб праводзіць праз агонь сыноў сваіх і дачок сваіх у гонар Малоху, чаго Я не загадваў ім, і Мне ў галаву ня прыходзіла, каб яны рабілі гэтую гідоту, уводзячы ў грэх Юду.
36І аднак жа сёньня так кажа Гасподзь, Бог Ізраілеў, пра гэты горад, пра які вы кажаце: «ён аддаецца ў рукі цару Вавілонскаму мечам і голадам і пошасьцю з паморкам», -
37вось, Я зьбяру іх з усіх краін, у якія выгнаў іх у гневе Маім і ў лютасьці Маёй і ў вялікім абурэньні, і вярну іх на месца гэтае і дам ім жыцьцё ў бясьпецы.

Read ЕРАМІІ 32ЕРАМІІ 32
Compare ЕРАМІІ 32:33-37ЕРАМІІ 32:33-37