Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЕРАМІІ

ЕРАМІІ 39

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1У дзявяты год Сэдэкіі, цара Юдэйскага, у дзясятым месяцы, прыйшоў Навухаданосар, цар Вавілонскі, з усім войскам сваім да Ерусаліма, і аблеглі яго.
2А ў адзінаццаты год Сэдэкіі, у чацьвёртым месяцы, у дзявяты дзень месяца горад быў узяты.
3І ўвайшлі ў яго ўсе князі цара Вавілонскага і разьмсьціліся ў сярэдняй браме, Нэргал-Шарэцэр, Самгар-Нэво, Сарсэхім, начальнік еўнухаў, Нэргал-Шарэцэр, начальнік магаў, і ўсе астатнія князі цара Вавілонскага.
4Калі Сэдэкія, цар Юдэйскі, і ўсе вайсковыя людзі ўбачлі іх, - пабеглі, і ўночы выйшлі з горада праз царскі сад у браму паміж дзьвюма сьценамі і пайшлі па дарозе на раўніне.
5Але войска Халдэйскае пагналася за імі; і дагналі Сэдэкію на раўнінах Ерыхонскіх; і ўзялі яго і завялі да Навухаданосара, цара Вавілонскага, у Рыўлу, у зямлю Эмат, дзе ён учыніў суд над ім.
6І закалоў цар Вавілонскі сыноў Сэдэкіі ў Рыўле ў яго на вачах, і ўсіх вяльможаў Юдэйскіх закалоў цар Вавілонскі;
7а Сэдэкіі выкалаў вочы, і закаваў яго ў аковы, каб завесьці яго ў Вавілон.
8Цароў дом і дамы народа Халдэі спалілі агнём, і сьцены Ерусаліма разбурылі.
9А рэшту людзей, якія заставаліся ў горадзе, і перабежчыкаў, якія перайшлі да яго, і іншы астатні люд Навузардан, начальнік целаахоўцаў, перасяліў у Вавілон.
10А бедных з народа, якія нічога ня мелі, Навузардан, начальнік целаахоўцаў, пакінуў у Юдэйскай зямлі і даў ім тады вінаграднікі і палі,
11А пра Ерамію Навухаданосар, цар Вавілонскі, даў такі загад Навузардану, начальніку целаахоўцаў:
12«вазьмі яго і май яго на ўвазе, і не рабі яму нічога благога, а рабі зь ім так, як ён скажа табе».
13І паслаў Навузардан, начальнік целаахоўцаў, і Навузардан, начальнік еўнухаў, і Нэргал-Шарэцэр, начальнік магаў, і ўсе князі цара Вавілонскага
14паслалі і ўзялі Ерамію з двара варты, і даручылі яго Гадолію, сыны Ахікамаву, сыну Сафанаву, завесьці яго дамоў. І ён застаўся жыць сярод народа.
15Ерамію, яшчэ калі яго трымалі ў двары цямніцы, было слова Гасподняе:
16ідзі, скажы Аўдэмэлэху Эфіопу: так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: вось, Я спраўджу словы Мае пра горад гэты на ліха, а не на дабро яму, і яны збудуцца ў той дзень на вачах тваіх;
17але цябе Я выбаўлю ў той дзень, кажа Гасподзь, і ня будзеш аддадзены ў рукі людзям, якіх ты баішся.
18Я выбаўлю цябе, і ты не загінеш ад меча, і душа твая застанецца ў цябе замест здабычы, бо ты на Мяне надзею паклаў, сказаў Гасподзь.