7калі маеш служэньне, служы; калі настаўнік, вучы;
8калі суцешнік, суцяшай; калі раздаеш, раздавай у шчырасьці; калі начальнік, начальнічай дбайна; калі дабрачынец - дабрачынь з прыязнасьцю.
9Любоў хай будзе някрывадушная; цурайцеся зла, гарнецеся да дабра;
10пяшчотна любеце адно аднаго братняю любоўю; пашанлівасьцю адно аднаго запабягайце;
11у руплівасьці ня слабніце; духам успалымняйцеся; Госпаду служэце;
12суцяшайцеся надзеяю, у смутку будзьце цярплівыя, у малітве трывалыя;
13у патрэбах сьвятых бярэце ўдзел; дбайце пра гасьціннасьць да прышэльцаў;
14дабраслаўляйце ганіцеляў вашых; дабраслаўляйце, а не праклінайце.
15Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.
16Будзьце аднамысныя паміж сабою; ня мудруйце высока, а ідзеце сьледам за паслухмянымі; ня мройце пра сябе;
17нікому не плацеце злом за зло, а дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.