Text copied!
Bibles in Belarusian

РЫМЛЯНАЎ 12:7-17 in Belarusian

Help us?

РЫМЛЯНАЎ 12:7-17 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

7 калі маеш служэньне, служы; калі настаўнік, вучы;
8 калі суцешнік, суцяшай; калі раздаеш, раздавай у шчырасьці; калі начальнік, начальнічай дбайна; калі дабрачынец - дабрачынь з прыязнасьцю.
9 Любоў хай будзе някрывадушная; цурайцеся зла, гарнецеся да дабра;
10 пяшчотна любеце адно аднаго братняю любоўю; пашанлівасьцю адно аднаго запабягайце;
11 у руплівасьці ня слабніце; духам успалымняйцеся; Госпаду служэце;
12 суцяшайцеся надзеяю, у смутку будзьце цярплівыя, у малітве трывалыя;
13 у патрэбах сьвятых бярэце ўдзел; дбайце пра гасьціннасьць да прышэльцаў;
14 дабраслаўляйце ганіцеляў вашых; дабраслаўляйце, а не праклінайце.
15 Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.
16 Будзьце аднамысныя паміж сабою; ня мудруйце высока, а ідзеце сьледам за паслухмянымі; ня мройце пра сябе;
17 нікому не плацеце злом за зло, а дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.
РЫМЛЯНАЎ 12 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)