Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 1

ЛУКАША 1:1-13

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Як ужо многія пачалі складаць аповесьці пра добра вядомыя сярод нас падзеі,
2як пераказалі нам тое ўсе, хто з самага пачатку быў сьведкамі і слугамі Слова, -
3дык надумаўся і я, рупліва дасьледаваўшы ўсё з пачатку, па парадку апісаць табе, глыбокашаноўны Феафіле,
4каб ты ўведаў цьвёрдую аснову таго вучэньня, у якім быў настаўлены.
5У дні Ірада, цара Юдэйскага, быў сьвятар з Авіевай чаргі, імем Захар, і жонка ягоная з роду Ааронавага, імя ейнае ілізабэта.
6Абое яны былі праведныя перад Богам, жывучы паводле ўсіх запаведзяў і ўстанаўленьняў Гасподніх беспахібна.
7У іх ня было дзяцей, бо ілізабэта была няплодная, і абое былі ўжо ў сталым веку.
8Аднаго разу, калі ён у парадку сваёй чаргі служыў перад Богам,
9па жэрабі, як заведзена было ў сьвятароў, прыпала яму ўвайсьці ў храм Гасподні кадзіць,
10а ўсё мноства людзей малілася звонку ў часе каджэньня, -
11тады зьявіўся яму анёл Гасподні, стоячы па правы бок да ахвярніка кадзільнага,
12і Захар, убачыўшы яго, сумеўся, і страх агарнуў яго.
13Анёл жа сказаў яму: ня бойся, Захар, бо пачута малітва твая, і жонка твая ілізабета народзіць табе сына, і дасі яму імя Ян;

Read ЛУКАША 1ЛУКАША 1
Compare ЛУКАША 1:1-13ЛУКАША 1:1-13