Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 15

ЛУКАША 15:7-14

Help us?
Click on verse(s) to share them!
7Маўляю вам, што так на нябёсах болей радасьці будзе за аднаго грэшніка, які каецца, чым за дзевяноста дзевяцёх праведнікаў, якія ня маюць патрэбы ў каяньні.
8Альбо якая жанчына, маючы дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, не запаліць сьвечкі і не пачне месьці пакой і шукаць пільна, пакуль ня знойдзе?
9А знайшоўшы, пакліча сябровак і суседак і скажа: парадуйцеся са мною, я знайшла згубленую драхму,
10Так, кажу вам, бывае радасьць у анёлаў Божых і за аднаго грэшніка, які каецца.
11Яшчэ сказаў: у аднаго чалавека было два сыны;
12і сказаў малодшы бацьку: тата! дай мне належную мне долю маёмасьці. І бацька падзяліў ім маёмасьць.
13Праз колькі дзён малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкі край і там распусьціў маёмасьць сваю, жывучы распусна.
14А калі ён пражыў усё, настаў вялікі голад у той краіне, і ён апынуўся ў нястачы;

Read ЛУКАША 15ЛУКАША 15
Compare ЛУКАША 15:7-14ЛУКАША 15:7-14