Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЯНА - ЯНА 15

ЯНА 15:11-23

Help us?
Click on verse(s) to share them!
11Гэта сказаў Я вам, каб радасьць Мая ў вас заставалася і радасьць вашая была поўная.
12Гэта ёсьць запаведзь Мая, палюбеце ж адзін аднаго, як Я палюбіў вас.
13Няма большае за тую любоў, як калі хто пакладзе душу сваю за сяброў сваіх.
14Вы сябры Мае, калі выконваеце тое, што Я наказваю вам;
15Я ўжо не называю вас рабамі, бо раб ня ведае, што робіць гаспадар ягоны; а Я назваў вас сябрамі, бо сказаў вам усё, што чуў ад Айца Майго.
16Ня вы Мяне выбралі, а Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і радзілі плод, і каб плод ваш заставаўся, каб, чаго ні папросіце ў Айца ў імя Маё, Ён даў вам.
17Гэта наказваю вам: любеце ж адзін аднаго.
18Калі сьвет вас ненавідзіць, ведайце, што Мяне раней за вас зьненавідзеў.
19Калі б вы былі ад сьвету, дык сьвет любіў бы сваё; а як вы не ад сьвету, а Я Вас выбраў ад сьвету, таму ненавідзіць вас сьвет.
20Памятайце слова, якое Я сказаў вам: раб ня большы за гаспадара свайго. Калі Мяне гналі, гнацьмуць і вас; калі Маё слова захоўвалі, будуць захоўваць і ваша;
21але ўсё тое зробяць вам за імя Маё, ня ведаюць бо Таго, Хто паслаў Мяне.
22Калі б Я ня прыйшоў і не казаў ім, дык ня мелі б грэху; а цяпер ня маюць дараваньня ў грэху сваім.
23Хто ненавідзіць Мяне, ненавідзіць і Айца Майго;

Read ЯНА 15ЯНА 15
Compare ЯНА 15:11-23ЯНА 15:11-23