Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 1

ЛУКАША 1:43-71

Help us?
Click on verse(s) to share them!
43І адкуль гэта мне, што прыйшла Маці Госпада майго да мяне?
44Бо калі голас вітаньня Твайго дайшоў да слыху майго, варухнулася дзіцятка радасна ў чэраве маім.
45І дабрашчасная Тая, Якая паверыла, бо збудзецца сказанае Ёй ад Госпада.
46І сказала Марыя: праслаўляе душа Мая Госпада,
47і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцу Маім,
48што дагледзеў Ён пакорлівасьць рабы Сваёй; бо ад сёньня будуць шчасьціць Мяне ўсе роды,
49бо ўчыніў Мне веліч Магутны і сьвятое імя Ягонае,
50і ласка Ягоная ў роды родаў да тых, што баяцца Яго;
51зьявіў сілу рукі Сваёй; расьсеяў тых, што заносяцца думкамі сэрца свайго;
52скінуў моцных з тронаў, і ўзвысіў пакорлівых;
53галодных напоўніў дабром, а багатых пусьціў ані з чым;
54прыгарнуў Ізраіля, слугу Свайго, памятаючы пра міласэрнасьць;
55як казаў бацькам нашым, Абрагаму і семені ягонаму давеку.
56А Марыя прабыла зь ёю каля трох месяцаў і вярнулася ў дом Свой.
57А ілізабэце прысьпеў час радзіць, і яна нарадзіла сына.
58І пачулі суседзі і родзічы ейныя, што прасьцёр Гасподзь ласку Сваю над ёю, і радаваліся зь ёю.
59На восьмы дзень прыйшлі абрэзаць дзіця, і хацелі назваць яго імем бацькі ягонага, Захарам.
60На гэта маці ягоная сказала: не; а назваць яго Янам.
61І сказалі ёй: нікога няма ў радзіне тваёй, хто б называўся гэтым імем.
62І пыталіся знакамі ў бацькі ягонага, як бы ён хацеў назваць яго.
63Ён папрасіў дошчачку і напісаў: Ян імя яму. І ўсе зьдзівіліся.
64І адразу разамкнуліся вусны ягоныя і язык ягоны, і ён загаварыў, славячы Бога.
65І быў страх на ўсіх, што жылі вакол іх; і расказвалі пра ўсё гэта па ўсёй нагорнай краіне Юдэйскай.
66Усе, хто чуў, паклалі гэта ў сэрца сваё і казалі: што будзе зь дзіцятка гэтага? І рука Гасподняя была зь ім.
67І Захар, бацька Ягоны, напоўніўся Духам Сьвятым і прарочыў, кажучы:
68Дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў, што наведаў народ Свой і даў ратунак яму,
69і паслаў моцнага выратавальніка нам, нашчадка Давіда, слугі Свайго,
70як узьвясьціў вуснамі былых ад веку сьвятых прарокаў Сваіх,
71што ўратуе нас ад ворагаў нашых; і ад рукі ўсіх ненавісьнікаў нашых;

Read ЛУКАША 1ЛУКАША 1
Compare ЛУКАША 1:43-71ЛУКАША 1:43-71