Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 2

ЛУКАША 2:32-46

Help us?
Click on verse(s) to share them!
32сьвятло на асьвятленьне язычнікаў, і славу народу Твайго Ізраіля.
33А Язэп і Маці Ягоная дзівавалі ад сказанага пра Яго.
34І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, Маці Ягонай: вось, ляжыць Гэты на ўпадак і на ўзвышэньне многіх у Ізраілі і на азнаку нязгодаў, -
35і Табе Самой зброя пратне душу, - каб адкрыліся помыслы многіх сэрцаў.
36І была таксама Ганна прарочыца, дачка Фануілава, з роду Асіравага, якая дажыла да глыбокай старасьці, пражыўшы з мужам ад дзявоцтва свайго сем гадоў,
37удава гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад храма, постам і малітваю служачы Богу дзень і ноч.
38І яна, у тую самую гадзіну падышоўшы, славіла Госпада і казала пра Яго ўсім, хто чакаў ратунку ў Ерусаліме.
39І калі яны зрабілі ўсё паводле закона Гасподняга, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт.
40А Дзіця расло і мацавалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і мілата Божая была на Ім.
41Кожны год бацькі Ягоныя хадзілі ў Ерусалім на сьвята Пасхі.
42І калі Яму было дванаццаць гадоў, прыйшлі яны таксама як звычайна ў Ерусалім на сьвята;
43калі ж, пасьля заканчэньня дзён сьвята, вярталіся, застаўся Хлопчык Ісус у Ерусаліме; і не заўважылі таго Язэп і Маці Ягоная;
44але думалі, што Ён ідзе зь іншымі; прайшоўшы ж дзённы шлях, пачалі шукаць Яго сярод родзічаў і знаёмых;
45і не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ерусалім, шукаючы Яго.
46Праз тры дні знайшлі яго ў храме, сядзеў сярод настаўнікаў, слухаў іх і распытваў іх;

Read ЛУКАША 2ЛУКАША 2
Compare ЛУКАША 2:32-46ЛУКАША 2:32-46