Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 2

ЛУКАША 2:18-24

Help us?
Click on verse(s) to share them!
18І ўсе, хто чуў, дзівавалі з таго, што расказвалі ім пастухі.
19А Марыя прымала ўсе словы гэтыя, складаючы ў сэрцы Сваім.
20І вярнуліся пастухі, славячы і хвалячы Бога за ўсё тое, што чулі і бачылі, як ім сказана было.
21Як прайшло восем дзён, калі трэба было абрэзаць Дзіцятка, далі яму імя Ісус, названае анёлам раней зачацьця Ягонага ва ўлоньні.
22А калі споўніліся дні ачышчэньня іхняга паводле закона Майсеевага, прынесьлі Яго ў Ерусалім, каб явіць Госпаду,
23як прадпісана ў законе Гасподнім, каб усякае дзіцятка мужчынскага полу, якое размыкае ўлоньне, было прысьвечана Госпаду;
24і каб прынесьлі ў ахвяру, паводле сказанага ў законе Гасподнім, дзьве галубкі альбо два птушаняты галубіныя.

Read ЛУКАША 2ЛУКАША 2
Compare ЛУКАША 2:18-24ЛУКАША 2:18-24