Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 22

ЛУКАША 22:13-41

Help us?
Click on verse(s) to share them!
13Яны пайшлі і знайшлі, як сказаў ім, і прыгатавалі пасху.
14І калі настала гадзіна, Ён узьлёг, і дванаццаць апосталаў зь Ім,
15і сказаў ім: вельмі хацеў Я есьці з вамі гэтую пасху раней Маіх пакутаў,
16бо кажу вам, што ўжо ня буду есьці яе, пакуль яна ня ўчыніцца ў Царстве Божым.
17І ўзяўшы чару і падзякаваўшы, сказаў: прымеце яе і падзялеце паміж сабою;
18бо кажу вам, што ня буду піць ад плоду вінаграднага, пакуль ня прыйдзе Царства Божае.
19І ўзяўшы хлеб і падзякаваўшы, пераламаў і падаў ім, кажучы: гэта ёсьць Цела Маё, якое за вас аддаецца; гэта выконвайце на ўспамін пра Мяне.
20Таксама і чару пасьля вячэры, кажучы: гэтая чара ёсьць новы запавет у Маёй Крыві, якая за вас праліваецца;
21і вось, рука прадажніка Майго са Мною за сталом;
22у астатнім, Сын Чалавечы ідзе, як прадвызначана; але гора таму чалавеку, якім Ён выдаецца.
23І яны пачалі пытацца адзін у аднаго, хто б зь іх быў той, які гэта зробіць.
24А была і спрэчка паміж імі, хто зь іх павінен уважацца за большага.
25Ён жа сказаў ім: цары валадараць над народамі і ўлады іхнія дабрадзеямі называюцца;
26а вы ня так: але хто з вас большы, будзь як меншы, і начальнік будзь, як слуга.
27Бо хто большы: той, хто ўзьлягае, ці хто слуга? Ці ня той, хто ўзьлягае? А Я сярод вас, як слуга.
28Але вы трывалі са Мною ў гаротах Маіх,
29і Я запавядаю вам, як запавядаў Мне Айцец Мой, Царства,
30каб елі і пілі на бяседзе Маёй у Царстве Маім, і каб селі на пасадах судзіць дванаццаць каленаў Ізраілевых.
31І сказаў Гасподзь: Сымоне! Сымоне! вось, сатана прасіў, каб сеяць вас як пшаніцу;
32але Я маліўся за цябе, каб не зьмізарнела вера твая; і ты некалісь, навярнуўшыся, умацуй братоў тваіх.
33Ён адказваў: Госпадзе! з Табою я гатовы і ў цямніцу і на сьмерць ісьці.
34Але Ён сказаў: кажу табе, Пётр, не засьпявае певень сёньня, як ты тройчы зрачэшся, што ня ведаеш Мяне.
35І сказаў ім: калі я пасылаў вас безь мяшка і бяз торбы і без абутку, ці мелі вы ў чым нястачу? Яны адказвалі: ні ў чым.
36Тады Ён сказаў ім: але цяпер, хто мае мяшок, той вазьмі яго, таксама і торбу; а ў каго няма, прадай вопратку сваю і купі меч;
37бо маўляю вам, што мусіць збыцца на Мне і гэтае напісанае: «і да зладзеяў залічаны». Бо тое, што пра Мяне, канчаецца.
38Яны сказалі: Госпадзе! вось, тут два мечы. Ён сказаў ім: досыць.
39І выйшаўшы пайшоў як звычайна на гару Аліўную; за Ім сьледам пайшлі і вучні Ягоныя.
40А прыйшоўшы на месца, сказаў ім: малецеся, каб ня ўпасьці ў спакусу.
41І Сам адышоў ад іх - як кінуць каменем, і, схіліўшы калені, маліўся,

Read ЛУКАША 22ЛУКАША 22
Compare ЛУКАША 22:13-41ЛУКАША 22:13-41