Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 19

ЛУКАША 19:9-20

Help us?
Click on verse(s) to share them!
9Ісус сказаў яму: сёньня прыйшло збавеньне дому гэтаму, бо і ён сын Абрагамаў;
10бо Сын Чалавечы прыйшоў зыскаць і выратаваць тое, што загінула.
11А калі яны слухалі гэта, дадаў прытчу: бо Ён быў блізь Ерусаліма, і яны думалі, што неўзабаве павінна адкрыцца Царства Божае.
12Дык вось сказаў: нейкі чалавек высокага роду выпраўляўся ў далёкую краіну, каб атрымаць сабе царства і вярнуцца;
13і паклікаўшы дзесяць рабоў сваіх, даў ім дзесяць мінаў і сказаў ім: пускайце іх у абарот, пакуль не вярнуся.
14Але грамадзяне ненавідзелі яго і адправілі сьледам за ім пасольства, сказаўшы: ня хочам, каб ён валадарыў над намі.
15І калі вярнуўся, атрымаўшы царства, загадаў паклікаць да сябе рабоў тых, якім даў серабро, каб даведацца, хто што набыў.
16Прыйшоў першы і сказаў: гаспадару! міна твая прынесла дзесяць мінаў.
17І сказаў яму: выдатна, добры раб! за тое, што ты ў малым быў верны, вазьмі пад управу дзесяць гарадоў.
18Прыйшоў другі і сказаў: гаспадару! міна твая прынесла пяць мінаў.
19Сказаў і гэтаму: і ты будзь над пяцьцю гарадамі.
20Прыйшоў трэйці і сказаў: гаспадару! вось твая міна, якую я захоўваў, загарнуўшы ў хустачку;

Read ЛУКАША 19ЛУКАША 19
Compare ЛУКАША 19:9-20ЛУКАША 19:9-20