Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ІСУСА - ІСУСА 19

ІСУСА 19:6-22

Help us?
Click on verse(s) to share them!
6Бэт-Леваот і Шарухен: трынаццаць гарадоў зь іх сёламі,
7Аін, Рымон, Этэр і Ашан: чатыры гарады зь сёламі іх,
8і ўсе сёлы, якія вакол гарадоў гэтых аж да Ваалат-Бээра, альбо паўднёвай Рамы. Вось надзел племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх.
9Ад дзялянкі сыноў Юдавых выдзелены надзел племю сыноў Сымонавых. Як што дзялянка сыноў Юдавых была надта вялікая для іх, дык сыны Сымонавыя і атрымалі надзел сярод іхняга надзелу.
10Трэцяе жэрабя выпала сынам Завулонавым паводле родаў іхніх, і цягнулася мяжа надзелу іхняга да Сарыда;
11мяжа іх падымаецца да мора і да Маралы і прымыкае да Дабэшэта і прымыкае да патока, які перад Ёкнэамам;
12ад Сарыда ідзе назад да ўсходняга боку, на ўсход сонца, да мяжы Кіслот-Тавора; адсюль ідзе да Даўрата і падымаецца да Яфіі;
13адсюль праходзіць на ўсход у Гет-Хэфэр, у Іту-Кацын, і йдзе да Рымона, Мітаара і Нэі;
14і паварочвае мяжа з поўначы да Ханатона і канчаецца далінаю Іфтах-Эл;
15далей: Катаф, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Віфляем: дванаццаць гарадоў зь іх сёламі.
16Вось надзел сыноў Завулонавых, паводле іхніх родаў; вось гарады і сёлы іхнія.
17Чацьвёртае жэрабя выпала Ісахару, сынам Ісахаравым, паводле родаў іхніх;
18мяжою іх быў: Ізрээль, Кесулот і Сунэм,
19Хафараім, Шыён і Анахаоат,
20Равіт, Кішыён і Авец,
21Рэмэт, Эн-Ганім і Бэт-Пацэц;
22і прымыкае мяжа да Тавора і Шагацымы і Вэтсаміса, і канчаецца мяжа іхняя каля Ярдана: шаснаццаць гарадоў зь сёламі іх.

Read ІСУСА 19ІСУСА 19
Compare ІСУСА 19:6-22ІСУСА 19:6-22