Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 10

ЛУКАША 10:2-24

Help us?
Click on verse(s) to share them!
2і сказаў ім: жніва многа, а работнікаў мала; дык вось малеце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво Сваё.
3Ідзеце! Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў.
4Не бярэце ні мяха, ні торбы, ні абутку, і нікога на дарозе ня вітайце.
5У які дом увойдзеце, сьпярша кажэце: «мір дому гэтаму!»
6і калі будзе там сын міру, дык спачыне на ім мір ваш; а калі не, дык да вас вернецца;
7а ў доме тым заставайцеся, ежце і пеце, што ў іх ёсьць: бо працаўнік варты ўзнагароды за працу сваю, не пераходзьце з дому ў дом.
8І калі прыйдзеце ў які горад, і прымуць вас, ежце, што вам дадуць;
9і ацаляйце ў ім хворых, і кажэце ім: «наблізілася да вас Царства Божае».
10А як прыйдзеце ў які горад, і ня прымуць вас, дык, выйшаўшы на вуліцу, скажэце:
11«і пыл, прыліплы да нас ад вашага горада, абцярушваем вам; аднак жа ведайце, што наблізілася да вас Царства Божае».
12Кажу вам, што Садоме ў дзень той будзе радасьней, чым гораду таму.
13Гора табе, Харазіне! гора табе, Віфсаіда! бо, калі б у Тыры і Сідоне зьявіліся сілы, яўленыя ў вас, дык даўно б яны, седзячы ў вярэце і ў попеле, пакаяліся;
14але і Тыру і Сідону радасьней будзе на судзе, чым вам.
15І ты, Капернауме, што да неба ўзвысіўся, да пекла зрынешся.
16Хто слухае вас, Мяне слухае, і хто вас цураецца, Мяне цураецца; а хто цураецца Мяне, цураецца Таго, хто паслаў Мяне.
17Семдзесят вучняў вярнуліся з радасьцю і казалі: Госпадзе! і дэманы слухаюцца нас у імя Тваё.
18А Ён сказаў ім: Я бачыў сатану, які ўпаў зь неба, як маланка;
19вось, даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам;
20аднак жа таму ня радуйцеся, што духі слухаюцца вас: а радуйцеся таму, што імёны вашыя напісаны на нябёсах.
21У тую хвіліну ўзрадаваўся духам Ісус і сказаў: слаўлю Цябе, Войча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты ўтоіў гэта ад мудрых і ад разумных і адкрыў малым дзецям; праўда, Войча! бо такая была Твая воля.
22І зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў: усё перададзена мне Айцом Маім; і хто ёсьць Сын, ня ведае ніхто, апрача Айца, і хто ёсьць Айцец, ня ведае ніхто, апрача Сына, і каму Сын хоча адкрыць.
23І зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў ім асобна: дабрашчасныя вочы, якія бачаць тое, што вы бачыце!
24бо кажу вам, што многія прарокі і цары хацелі бачыць, што вы бачылі, і ня ўбачылі, і чуць, што вы чулі, і ня чулі.

Read ЛУКАША 10ЛУКАША 10
Compare ЛУКАША 10:2-24ЛУКАША 10:2-24