Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫХАД - ВЫХАД 40

ВЫХАД 40:9-33

Help us?
Click on verse(s) to share them!
9І вазьмі алею памазаньня, і памаж скінію і ўсё, што ў ёй, і асьвяці яе і ўсе прылады яе, і будзе сьвята;
10памаж ахвярнік цэласпаленьня і ўсе прылады яго і асьвяці ахвярнік, і будзе ахвярнік сьвятыня вялікая;
11і памаж умывальнік і падножжа яго і асьвяці яго.
12І прывядзі Аарона і сыноў ягоных да ўваходу ў скінію сходу і абмый іх вадою;
13і апрані Аарона ў сьвяшчэннае адзеньне, і памаж яго, і асьвяці яго, каб ён быў сьвятаром Мне.
14І сыноў ягоных прывядзі, і апрані іх у хітоны,
15і памаж іх, як памазаў ты бацьку іхняга, каб яны былі сьвятарамі Мне, і памазаньне іх прысьвеціць іх у вечнае сьвятарства ў роды іхнія.
16І зрабіў Майсей усё: як загадаў яму Гасподзь, так і зрабіў.
17У першы месяц другога года, у першы дзень месяца пастаўлена скінія.
18І паставіў Майсей скінію, паклаў падножжы яе, паставіў брусы яе, паклаў жэрдкі і паставіў слупы яе,
19напяў покрыва над скініяю і паклаў века паверсе гэтага покрыва, як загадаў Гасподзь Майсею.
20І ўзяў і паклаў адкрыцьцё ў каўчэг, і ўклаў жэрдкі ў колцы каўчэга, і паклаў века на каўчэг зьверху;
21і ўнёс каўчэг у скінію, і павесіў заслону, і засланіў каўчэг адкрыцьця, як загадаў Гасподзь Майсею.
22І паставіў стол у скініі сходу на паўночным баку скініі, паза заслонаю,
23і расклаў на ім рад хлябоў перад Госпадам, як загадаў Гасподзь Майсею.
24І паставіў сьвяцільню ў скініі сходу насупраць стала, на паўднёвым баку скініі,
25і паставіў лампаду перад Госпадам, як загадаў Гасподзь Майсею.
26І паставіў залаты ахвярнік у скініі сходу перад заслонаю
27і задыміў на ім пахучае дымленьне, як загадаў Гасподзь Майсею.
28І павесіў заслону пры ўваходзе ў скінію;
29і ахвярнік цэласпаленьня паставіў каля ўваходу ў скінію сходу і прынёс на ім цэласпаленьні і ахвяру хлебную, як загадаў Гасподзь Майсею.
30І паставіў умывальнік паміж скініяй сходу і ахвярнікам і наліў у яго вады для абмываньня,
31і абмывалі зь яго Майсей і Аарон і сыны ягоныя рукі свае і ногі свае;
32калі яны ўваходзілі ў скінію і падыходзілі да ахавярніка, тады і абмывалі, як загадаў Гасподзь Майсею.
33І паставіў двор вакол скініі і ахвярніка і павесіў заслону ў браме двара. І так закончыў Майсей дзею.

Read ВЫХАД 40ВЫХАД 40
Compare ВЫХАД 40:9-33ВЫХАД 40:9-33