27Ён рыхтаваў нябёсы, я была там. Калі ён крэсьліў скляпеньне над паверхняю бездані,
28калі сталяваў наверсе аблокі, калі мацаваў крыніцы бездані,
29калі даваў мору статут, каб воды не заступалі межаў яго, калі закладваў асновы зямлі:
30тады я была пры Ім за майстра, і была кожны дзень радасьцю, весялосьцю была перад абліччам Ягоным заўсёды,
31радуючыся на зямным коле Яго, і радасьць мая была з сынамі чалавечымі.
32Цяпер, дзеці, паслухайце мяне; і шчасныя тыя, што будуць ахоўваць шляхі мае!
33Паслухайце настаўленьня, і мудрымі станьце, і не адступайцеся ад яго.
34Шчасны той чалавек, які слухае мяне, чуваючы дзень у дзень каля варотаў маіх і вартуючы дзьверы мае!
35Бо, хто знайшоў мяне, той знайшоў жыцьцё, і атрымае мілату ад Госпада;
36а хто грэшыць супроць мяне, учыняе шкоду душы маёй: усе тыя, што ненавідзяць мяне, любяць сьмерць».