Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ІСУСА - ІСУСА 19

ІСУСА 19:33-51

Help us?
Click on verse(s) to share them!
33мяжа ішла ад Хэлэфа ад дубровы, што ў Цананіме, да Адамі-Нэкева і Яўнэіла, да Лакума, і канчалася каля Ярдана;
34адсюль вяртаецца мяжа на захад да Азнот-Тавора і йдзе адтуль да Хукока, і прылягае да Завулона з поўдня, і да Асіра прылягае з захаду, і да Юды каля Ярдана, ад усходу сонца.
35Гарады ўмацаваныя: Цыдым, Цэр, Хамат, Ракат і Хінэрэт,
36Адама, Рама і Асор,
37Кедэс, Эдрэя і Эн-Гацор,
38Ірэон, Мігдал-Эл, Харэм, Бэт-Анат і Вэтсаміс: дзевятнаццаць гарадоў зь іх сёламі.
39Вось надзел племю сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іх.
40Племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх, выпала жэрабя сёмае;
41мяжою надзелу іхняга былі: Цора, Эштаол і Ір-Шэмэш,
42Шаалавін, Аялон і Ітла,
43Элон, Тымната і Экрон,
44Элтэке, Гівэтон і Ваалат,
45Ігуд, Бэнэ-Вэрак і Гат-Рымон,
46Мэ-Яркон і Ракон зь мяжою пабліз Ёпіі. І выпаў надзел сыноў Данавых малы для іх.
47І сыны Данавыя пайшлі вайною на Ласэм і ўзялі яго, і пабілі яго мечам, і атрымалі яго ў спадчыну, і пасяліліся ў ім, і назвалі Ласэм-Данам, імем Дана, бацькі свайго.
48Вось надзел племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іхнія.
49Калі закончылі падзел зямлі, паводле межаў яе, тады сыны Ізраілевыя далі сярод сябе надзел Ісусу, сыну Нава:
50паводле загаду Гасподняга далі яму горад Тамнат-Сараі, якога ён прасіў, на гары Яфрэмавай; і паставіў ён горад і жыў у ім.
51Вось надзелы, якія Элеазар сьвятар, Ісус, сын Наваў, і правадыры пакаленьняў падзялілі плямёнам сыноў Ізраілевых, паводле жэрабя, у Сіломе, перад абліччам Гасподнім, каля ўваходу ў скінію сходу. І закончылі падзел зямлі.

Read ІСУСА 19ІСУСА 19
Compare ІСУСА 19:33-51ІСУСА 19:33-51