Text copied!
Bibles in Belarusian

ІСУСА 19:33-51 in Belarusian

Help us?

ІСУСА 19:33-51 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

33 мяжа ішла ад Хэлэфа ад дубровы, што ў Цананіме, да Адамі-Нэкева і Яўнэіла, да Лакума, і канчалася каля Ярдана;
34 адсюль вяртаецца мяжа на захад да Азнот-Тавора і йдзе адтуль да Хукока, і прылягае да Завулона з поўдня, і да Асіра прылягае з захаду, і да Юды каля Ярдана, ад усходу сонца.
35 Гарады ўмацаваныя: Цыдым, Цэр, Хамат, Ракат і Хінэрэт,
36 Адама, Рама і Асор,
37 Кедэс, Эдрэя і Эн-Гацор,
38 Ірэон, Мігдал-Эл, Харэм, Бэт-Анат і Вэтсаміс: дзевятнаццаць гарадоў зь іх сёламі.
39 Вось надзел племю сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іх.
40 Племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх, выпала жэрабя сёмае;
41 мяжою надзелу іхняга былі: Цора, Эштаол і Ір-Шэмэш,
42 Шаалавін, Аялон і Ітла,
43 Элон, Тымната і Экрон,
44 Элтэке, Гівэтон і Ваалат,
45 Ігуд, Бэнэ-Вэрак і Гат-Рымон,
46 Мэ-Яркон і Ракон зь мяжою пабліз Ёпіі. І выпаў надзел сыноў Данавых малы для іх.
47 І сыны Данавыя пайшлі вайною на Ласэм і ўзялі яго, і пабілі яго мечам, і атрымалі яго ў спадчыну, і пасяліліся ў ім, і назвалі Ласэм-Данам, імем Дана, бацькі свайго.
48 Вось надзел племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іхнія.
49 Калі закончылі падзел зямлі, паводле межаў яе, тады сыны Ізраілевыя далі сярод сябе надзел Ісусу, сыну Нава:
50 паводле загаду Гасподняга далі яму горад Тамнат-Сараі, якога ён прасіў, на гары Яфрэмавай; і паставіў ён горад і жыў у ім.
51 Вось надзелы, якія Элеазар сьвятар, Ісус, сын Наваў, і правадыры пакаленьняў падзялілі плямёнам сыноў Ізраілевых, паводле жэрабя, у Сіломе, перад абліччам Гасподнім, каля ўваходу ў скінію сходу. І закончылі падзел зямлі.
ІСУСА 19 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)