Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - РЫМЛЯНАЎ - РЫМЛЯНАЎ 6

РЫМЛЯНАЎ 6:15-23

Help us?
Click on verse(s) to share them!
15Што ж? ці будзем грашыць таму, што мы не пад законам, а пад мілатою? Зусім не!
16Няўжо вы ня ведаеце, што, каму вы аддаяце сябе ў рабы на паслушэнства, таго вы і рабы, каго слухаецеся, альбо рабы грэху сьмерці, альбо паслушэнства на праведнасьць?
17Дзякаваць Богу, што вы, якія раней былі рабамі грэху, ад сэрца сталіся паслухмяныя таму вобразу вучэньня, якому аддалі сябе.
18А вызваліўшыся ад грэху, вы зрабіліся рабамі праведнасьці.
19Кажу паводле развагі людзкое, дзеля немачы плоці вашай. Як прадавалі вы чэлесы вашыя ў рабы нячыстасьці і беззаконьню на дзеі беззаконныя, так зараз аддайце чэлесы вашыя ў рабы праведнасьці на дзеі сьвятыя.
20Бо, калі вы былі рабамі грэху, тады былі вольныя ад праведнасьці.
21Які ж плён мы мелі тады? такія дзеі, якіх сёньня самі саромеецеся, бо канец іхні - сьмерць.
22А сёньня, калі вы вызваліліся з грэху і сталіся рабамі Богу, плён ваш ёсьць сьвятасьць, а канец - жыцьцё вечнае.
23Бо расплата за грэх - сьмерць, а дар Божы - жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Read РЫМЛЯНАЎ 6РЫМЛЯНАЎ 6
Compare РЫМЛЯНАЎ 6:15-23РЫМЛЯНАЎ 6:15-23