Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - РЫМЛЯНАЎ - РЫМЛЯНАЎ 12

РЫМЛЯНАЎ 12:9-20

Help us?
Click on verse(s) to share them!
9Любоў хай будзе някрывадушная; цурайцеся зла, гарнецеся да дабра;
10пяшчотна любеце адно аднаго братняю любоўю; пашанлівасьцю адно аднаго запабягайце;
11у руплівасьці ня слабніце; духам успалымняйцеся; Госпаду служэце;
12суцяшайцеся надзеяю, у смутку будзьце цярплівыя, у малітве трывалыя;
13у патрэбах сьвятых бярэце ўдзел; дбайце пра гасьціннасьць да прышэльцаў;
14дабраслаўляйце ганіцеляў вашых; дабраслаўляйце, а не праклінайце.
15Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.
16Будзьце аднамысныя паміж сабою; ня мудруйце высока, а ідзеце сьледам за паслухмянымі; ня мройце пра сябе;
17нікому не плацеце злом за зло, а дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.
18Калі можна, і ад вас тое залежыць, будзьце ў згодзе з усімі людзьмі.
19Ня помсьціцеся за сябе, любасныя, а дайце месца гневу Божаму. Бо напісана: «Мне помста, Я адплачу», кажа Гасподзь.
20Дык вось, калі твой вораг галодны, накармі яго; калі асьмяглы, напаі яго: бо, робячы гэта, ты зьбярэш на галаву ягоную распаленае вугольле.

Read РЫМЛЯНАЎ 12РЫМЛЯНАЎ 12
Compare РЫМЛЯНАЎ 12:9-20РЫМЛЯНАЎ 12:9-20