Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 15

ЛУКАША 15:6-19

Help us?
Click on verse(s) to share them!
6і прыйшоўшы дамоў, пакліча сяброў і суседзяў і скажа ім; парадуйцеся са мною, я знайшоў маю прапалую авечку.
7Маўляю вам, што так на нябёсах болей радасьці будзе за аднаго грэшніка, які каецца, чым за дзевяноста дзевяцёх праведнікаў, якія ня маюць патрэбы ў каяньні.
8Альбо якая жанчына, маючы дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, не запаліць сьвечкі і не пачне месьці пакой і шукаць пільна, пакуль ня знойдзе?
9А знайшоўшы, пакліча сябровак і суседак і скажа: парадуйцеся са мною, я знайшла згубленую драхму,
10Так, кажу вам, бывае радасьць у анёлаў Божых і за аднаго грэшніка, які каецца.
11Яшчэ сказаў: у аднаго чалавека было два сыны;
12і сказаў малодшы бацьку: тата! дай мне належную мне долю маёмасьці. І бацька падзяліў ім маёмасьць.
13Праз колькі дзён малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкі край і там распусьціў маёмасьць сваю, жывучы распусна.
14А калі ён пражыў усё, настаў вялікі голад у той краіне, і ён апынуўся ў нястачы;
15і пайшоў, прыстаў да аднаго жыхара той краіны, а той паслаў яго на палі свае пасьвіць сьвіньні;
16і ён рады быў напоўніць чэрава сваё струкамі, якія елі сьвіньні, але ніхто не даваў яму.
17Апамятаўшыся, сказаў: колькі парабкаў у бацькі майго маюць лішкі хлеба, а я паміраю з голаду!
18Устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: тата! я зграшыў супроць неба і перад табою,
19і ўжо ня варты называцца сынам тваім; прымі мяне ў лік парабкаў тваіх.

Read ЛУКАША 15ЛУКАША 15
Compare ЛУКАША 15:6-19ЛУКАША 15:6-19