Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ДЗЕІ - ДЗЕІ 8

ДЗЕІ 8:13-22

Help us?
Click on verse(s) to share them!
13Увераваў і сам Сымон і ахрысьціўшыся не адыходзіў ад Піліпа; і, бачачы, як тварыліся вялікія сілы і азнакі, дзіву даваўся.
14Апосталы, якія былі ў Ерусаліме, пачуўшы, што Самаране прынялі слова Божае, паслалі да іх Пятра і Яна,
15якія прыйшоўшы памаліліся за іх, каб прынялі Духа Сьвятога:
16бо Ён ня зыходзіў яшчэ ні на кога зь іх, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Госпада Ісуса;
17тады ўсклалі рукі на іх, і яны прынялі Духа Сьвятога.
18А Сымон, убачыўшы, што праз ускладаньне рук апосталаў падаецца Дух Сьвяты, прынёс ім грошы,
19кажучы: дайце і мне ўладу гэтую, каб той, на каго Я ўскладу рукі, прымаў Духа Сьвятога.
20Але Пётр сказаў яму: срэбра тваё хай будзе на згубу з табою, бо ты намысьліў дар Божы здабыць на грошы.
21Няма табе ў гэтым часткі і долі, бо сэрца тваё няслушнае перад Богам;
22дык пакайся ў гэтым грэху тваім і маліся Богу: можа, даруецца табе намысел сэрца твайго;

Read ДЗЕІ 8ДЗЕІ 8
Compare ДЗЕІ 8:13-22ДЗЕІ 8:13-22