Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 21

ВЫСЛОЎІ 21:1-7

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Сэрца цара ў руках у Госпада, як патокі водаў: куды захоча, Ён кіруе яго.
2Усякі шлях чалавека просты ў вачах ягоных; а Гасподзь узважвае сэрцы.
3Справядлівасьць і праўду чыніць - больш даспадобы Госпаду, чым ахвяра.
4Гонар вачэй і пыха сэрца, сьветачы бязбожнікаў - грэх.
5Задумы руплівага вядуць да дастатку, а кожны сквапны церпіць нястачу.
6Набываньне скарбу ілжывым языком - мімалётная марнасьць тых, што шукаюць сьмерці.
7Гвалт бязбожных абернецца супроць іх, бо яны выракліся праўды.

Read ВЫСЛОЎІ 21ВЫСЛОЎІ 21
Compare ВЫСЛОЎІ 21:1-7ВЫСЛОЎІ 21:1-7