Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - РЫМЛЯНАЎ - РЫМЛЯНАЎ 7

РЫМЛЯНАЎ 7:16-25

Help us?
Click on verse(s) to share them!
16А калі раблю тое, чаго не хачу, дык згаджаюся з законам, што ён добры,
17а таму ўжо ня я раблю тое, а грэх, які жыве ўва мне.
18Бо ведаю, што ня жыве ўва мне, гэта значыцца, у плоці маёй, добрае; бо жадаць дабра я магу, а рабіць яго - не.
19Добрага, якога хачу, не раблю, а ліхое, якога не хачу, раблю.
20А калі раблю тое, чаго не хачу, дык ужо ня я раблю тое, а грэх, які жыве ўва мне.
21Дык вось, я знаходжу закон: што, калі хачу рабіць добрае, ува мне сядзіць благое;
22бо ва ўнутраным чалавеку я маю задавальненьне ад закона Божага,
23а ў чэлесах маіх бачу іншы закон, які ваюе супроць закона розуму майго і робіць мяне палонным закона грахоўнага, які ў чэлесах маіх.
24Няшчасны я чалавек! хто вызваліць мяне ад гэтага цела сьмерці?
25Дзякую Богу (майму) празь Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык вось, сам я служу розумам закону Божаму, а плоцьцю - закону грахоў.

Read РЫМЛЯНАЎ 7РЫМЛЯНАЎ 7
Compare РЫМЛЯНАЎ 7:16-25РЫМЛЯНАЎ 7:16-25