Text copied!
Bibles in Belarusian

РЫМЛЯНАЎ 7:16-25 in Belarusian

Help us?

РЫМЛЯНАЎ 7:16-25 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

16 А калі раблю тое, чаго не хачу, дык згаджаюся з законам, што ён добры,
17 а таму ўжо ня я раблю тое, а грэх, які жыве ўва мне.
18 Бо ведаю, што ня жыве ўва мне, гэта значыцца, у плоці маёй, добрае; бо жадаць дабра я магу, а рабіць яго - не.
19 Добрага, якога хачу, не раблю, а ліхое, якога не хачу, раблю.
20 А калі раблю тое, чаго не хачу, дык ужо ня я раблю тое, а грэх, які жыве ўва мне.
21 Дык вось, я знаходжу закон: што, калі хачу рабіць добрае, ува мне сядзіць благое;
22 бо ва ўнутраным чалавеку я маю задавальненьне ад закона Божага,
23 а ў чэлесах маіх бачу іншы закон, які ваюе супроць закона розуму майго і робіць мяне палонным закона грахоўнага, які ў чэлесах маіх.
24 Няшчасны я чалавек! хто вызваліць мяне ад гэтага цела сьмерці?
25 Дзякую Богу (майму) празь Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык вось, сам я служу розумам закону Божаму, а плоцьцю - закону грахоў.
РЫМЛЯНАЎ 7 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)