Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - РЫМЛЯНАЎ - РЫМЛЯНАЎ 1

РЫМЛЯНАЎ 1:6-14

Help us?
Click on verse(s) to share them!
6сярод якіх і вы, пакліканыя Ісусам Хрыстом, -
7усім умілаванцам Божым у Рыме, пакліканым сьвятым: мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
8Найперш за ўсё дзякую Богу майму празь Ісуса Хрыста за ўсіх вас, што вера вашая абвяшчаецца па ўсім сьвеце;
9сьведка мне Бог, Якому служу духам маім у зьвеставаньні Сына Ягонага, што бесьперастанку ўспамінаю пра вас,
10заўсёды просячы ў малітвах маіх, каб воля Божая хоць цяпер паспрыяла мне прыйсьці да вас,
11бо я вельмі прагну ўбачыць вас, каб падаць вам які дар духоўны на ўмацаваньне вашае,
12гэта значыцца, суцешыцца з вамі верай супольнаю, вашаю і маёю.
13Не хачу, браты, утойваць ад вас, што я многа разоў мерыўся прыйсьці да вас, - але сустракаў перашкоды аж да гэтай пары, - каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народаў.
14Я даўжнік і Элінам і варварам, мудрацам і неразумным;

Read РЫМЛЯНАЎ 1РЫМЛЯНАЎ 1
Compare РЫМЛЯНАЎ 1:6-14РЫМЛЯНАЎ 1:6-14