Text copied!
Bibles in Belarusian

РЫМЛЯНАЎ 1:6-14 in Belarusian

Help us?

РЫМЛЯНАЎ 1:6-14 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

6 сярод якіх і вы, пакліканыя Ісусам Хрыстом, -
7 усім умілаванцам Божым у Рыме, пакліканым сьвятым: мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
8 Найперш за ўсё дзякую Богу майму празь Ісуса Хрыста за ўсіх вас, што вера вашая абвяшчаецца па ўсім сьвеце;
9 сьведка мне Бог, Якому служу духам маім у зьвеставаньні Сына Ягонага, што бесьперастанку ўспамінаю пра вас,
10 заўсёды просячы ў малітвах маіх, каб воля Божая хоць цяпер паспрыяла мне прыйсьці да вас,
11 бо я вельмі прагну ўбачыць вас, каб падаць вам які дар духоўны на ўмацаваньне вашае,
12 гэта значыцца, суцешыцца з вамі верай супольнаю, вашаю і маёю.
13 Не хачу, браты, утойваць ад вас, што я многа разоў мерыўся прыйсьці да вас, - але сустракаў перашкоды аж да гэтай пары, - каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народаў.
14 Я даўжнік і Элінам і варварам, мудрацам і неразумным;
РЫМЛЯНАЎ 1 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)