Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - РЫМЛЯНАЎ - РЫМЛЯНАЎ 11

РЫМЛЯНАЎ 11:14-29

Help us?
Click on verse(s) to share them!
14ці не абуджу руплівасьць у братах маіх па плоці і ці не ўратую некаторых зь іх?
15Бо, калі адкіданьне іх ёсьць замірэньне сьвету, дык што будзе прыняцьце, як ня жыцьцё зь мёртвых?
16Калі пачатак сьвяты, дык і цэлае, і калі корань сьвяты, дык і вецьце.
17Калі ж некаторыя галіны адламаліся, а ты, дзікая аліва, прышчапілася на месца іхняе і сталася супольніцай кораня і соку алівы,
18дык не заносься перад галінамі; а калі заносішся, ведай, што ня ты корань трымаеш, а корань - цябе.
19Скажаш: галіны адламаліся, каб мне прышчапіцца.
20Добра. Яны адламаліся зь няверства, а ты трымаешся вераю; ня мудруй высока, а бойся.
21Бо калі Бог не пашкадаваў прыродных галін, дык глядзі, ці пашкадуе цябе.
22Дык вось бачыш даброць і строгасьць Божую: строгасьць да адпалых, а даброць да цябе, калі жыцьмеш у даброці Божай, інакш і ты будзеш адцяты.
23Але і тыя, калі не застануцца ў няверстве, прышчэпяцца, бо Бог мае моц зноў прышчапіць іх.
24Бо калі ты адцяты ад прыроднай дзічкі-алівы, і не па прыродзе прышчапіўся да высакароднай алівы, дык тым болей гэтыя прыродныя прышчэпяцца да сваёй алівы.
25Бо не хачу пакінуць вас, браты, у патайноце гэтай (каб вы не задаваліся дужа сабою), што ажарсьцьвеньне спасьцігла Ізраіля часткова, да той пары, пакуль ня ўвойдуць усе язычнікі,
26і так увесь Ізраіль уратуецца, як напісана: «прыйдзе з Сыёна Збаўца і адверне бязбожнасьць ад Якава;
27і гэта запавет ім ад Мяне, калі здыму зь іх грахі іхнія».
28Што да Дабравесьця, дык яны ворагі вам; а што да выбраньня любасьнікі Божыя ад бацькоў;
29бо дары і пакліканьне Божае - адмяніць нельга.

Read РЫМЛЯНАЎ 11РЫМЛЯНАЎ 11
Compare РЫМЛЯНАЎ 11:14-29РЫМЛЯНАЎ 11:14-29