Text copied!
Bibles in Belarusian

РЫМЛЯНАЎ 11:14-29 in Belarusian

Help us?

РЫМЛЯНАЎ 11:14-29 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

14 ці не абуджу руплівасьць у братах маіх па плоці і ці не ўратую некаторых зь іх?
15 Бо, калі адкіданьне іх ёсьць замірэньне сьвету, дык што будзе прыняцьце, як ня жыцьцё зь мёртвых?
16 Калі пачатак сьвяты, дык і цэлае, і калі корань сьвяты, дык і вецьце.
17 Калі ж некаторыя галіны адламаліся, а ты, дзікая аліва, прышчапілася на месца іхняе і сталася супольніцай кораня і соку алівы,
18 дык не заносься перад галінамі; а калі заносішся, ведай, што ня ты корань трымаеш, а корань - цябе.
19 Скажаш: галіны адламаліся, каб мне прышчапіцца.
20 Добра. Яны адламаліся зь няверства, а ты трымаешся вераю; ня мудруй высока, а бойся.
21 Бо калі Бог не пашкадаваў прыродных галін, дык глядзі, ці пашкадуе цябе.
22 Дык вось бачыш даброць і строгасьць Божую: строгасьць да адпалых, а даброць да цябе, калі жыцьмеш у даброці Божай, інакш і ты будзеш адцяты.
23 Але і тыя, калі не застануцца ў няверстве, прышчэпяцца, бо Бог мае моц зноў прышчапіць іх.
24 Бо калі ты адцяты ад прыроднай дзічкі-алівы, і не па прыродзе прышчапіўся да высакароднай алівы, дык тым болей гэтыя прыродныя прышчэпяцца да сваёй алівы.
25 Бо не хачу пакінуць вас, браты, у патайноце гэтай (каб вы не задаваліся дужа сабою), што ажарсьцьвеньне спасьцігла Ізраіля часткова, да той пары, пакуль ня ўвойдуць усе язычнікі,
26 і так увесь Ізраіль уратуецца, як напісана: «прыйдзе з Сыёна Збаўца і адверне бязбожнасьць ад Якава;
27 і гэта запавет ім ад Мяне, калі здыму зь іх грахі іхнія».
28 Што да Дабравесьця, дык яны ворагі вам; а што да выбраньня любасьнікі Божыя ад бацькоў;
29 бо дары і пакліканьне Божае - адмяніць нельга.
РЫМЛЯНАЎ 11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)