Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - РЫМЛЯНАЎ - РЫМЛЯНАЎ 11

РЫМЛЯНАЎ 11:13-21

Help us?
Click on verse(s) to share them!
13Вам кажу, язычнікам: як апостал язычнікаў, я праслаўляю служэньне маё;
14ці не абуджу руплівасьць у братах маіх па плоці і ці не ўратую некаторых зь іх?
15Бо, калі адкіданьне іх ёсьць замірэньне сьвету, дык што будзе прыняцьце, як ня жыцьцё зь мёртвых?
16Калі пачатак сьвяты, дык і цэлае, і калі корань сьвяты, дык і вецьце.
17Калі ж некаторыя галіны адламаліся, а ты, дзікая аліва, прышчапілася на месца іхняе і сталася супольніцай кораня і соку алівы,
18дык не заносься перад галінамі; а калі заносішся, ведай, што ня ты корань трымаеш, а корань - цябе.
19Скажаш: галіны адламаліся, каб мне прышчапіцца.
20Добра. Яны адламаліся зь няверства, а ты трымаешся вераю; ня мудруй высока, а бойся.
21Бо калі Бог не пашкадаваў прыродных галін, дык глядзі, ці пашкадуе цябе.

Read РЫМЛЯНАЎ 11РЫМЛЯНАЎ 11
Compare РЫМЛЯНАЎ 11:13-21РЫМЛЯНАЎ 11:13-21