Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - МАРКА - МАРКА 9

МАРКА 9:28-47

Help us?
Click on verse(s) to share them!
28І як увайшоў Ісус у дом, вучні Ягоныя пыталіся ў Яго сам-насам: чаму мы не маглі выгнаць яго?
29І сказаў ім: гэты род ня можа выйсьці інакш, як ад малітвы і посту.
30Выйшаўшы адтуль, праходзілі праз Галілею: і Ён не хацеў, каб хто ведаў.
31Бо вучыў Сваіх вучняў і казаў ім, што Сын Чалавечы аддадзены будзе ў рукі чалавечыя, і заб'юць Яго, і пасьля забойства на трэйці дзень уваскрэсьне.
32Але яны не разумелі гэтых слоў, а спытацца ў Яго баяліся.
33Прыйшоў у Капернаум; і калі быў у доме, спытаўся ў іх: пра што ў дарозе вы разважалі паміж сабою?
34яны маўчалі, бо дарогаю разважалі паміж сабою, хто большы.
35І сеўшы, паклікаў дванаццаць і сказаў ім: хто хоча быць першым, хай будзе з усіх апошнім і ўсім слугою.
36І ўзяўшы дзіця, паставіў яго сярод іх і, абняўшы яго, сказаў ім:
37хто прыме адно такое дзіця ў імя Маё, той прымае Мяне; а хто Мяне прыме, той не Мяне прымае, а Таго, Хто паслаў Мяне.
38Ян пры гэтым сказаў: Настаўнік! мы бачылі чалавека, які імем Тваім выганяе дэманаў, а ня ходзіць за намі; і забаранілі яму, бо ня ходзіць за намі.
39Ісус сказаў: не забараняйце яму; бо ніхто, хто ўчыніў цуд імем Маім, ня зможа так хутка пасьля ліхасловіць Мяне.
40Бо, хто ня супроць вас, той за вас.
41І хто напоіць вас кубкам вады ў імя Маё, бо вы Хрыстовыя, праўду кажу вам, ня страціць узнагароды сваёй.
42А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, што веруюць у Мяне, таму лепей было б, каб павесілі яму на шыю жарон і кінулі яго ў мора.
43І калі спакушае цябе рука твая, адатні яе: лепш табе зьнявечанаму ўвайсьці ў жыцьцё, чым зь дзьвюма рукамі ісьці ў геену, у вагонь непагасны,
44дзе чарвяк іхні не памірае, і вагонь ня гасьне.
45І калі нага твая цябе спакушае, адатні яе: лепш табе ўвайсьці ў жыцьцё кульгаваму, чым зь дзьвюма нагамі быць укінутым у геену, у вагонь непагасны,
46дзе чарвяк іхні не памірае, і вагонь ня гасьне.
47І калі вока тваё цябе спакушае, вырві яго: лепш табе з адным вокам увайсьці ў Царства Божае, чым з двума вачмі быць укінутым у геену вогненную,

Read МАРКА 9МАРКА 9
Compare МАРКА 9:28-47МАРКА 9:28-47