11Дык вось, ты і ўвесь твой хаўрус сабраліся супроць Госпада. Што Аарон, чаго вы наракаеце на яго?
12І паслаў Майсей паклікаць Датана і Авірона, сыноў Эліявавых. Але яны сказалі: ня пойдзем!
13хіба мала таго, што ты вывеў нас зь зямлі, у якой цячэ малако і мёд, каб загубіць нас у пустыні? і ты яшчэ хочаш валадарыць над намі!
14ці прывёў ты нас у зямлю, дзе цячэ малако і мёд, і ці даў нам ва ўладаньне палі і вінаграднікі? вочы людзей гэтых ты хочаш асьляпіць? ня пойдзем!
15Майсей вельмі засмуціўся і сказаў Госпаду: не зьвяртай пагляду Твайго на прынашэньне іхняе; я ня ўзяў ані ў воднага зь іх асла і не зрабіў благога ніводнаму з іх.
16І сказаў Майсей Карэю: заўтра ты і ўвесь хаўрус твой будзьце прад абліччам Госпада, ты, яны і Аарон;
17і вазьмеце кожны сваё кадзіла, і пакладзеце ў іх дымленьне, і прынясеце прад аблічча Гасподняе кожны сваё кадзіла, дзьвесьце пяцьдзясят кадзілаў; ты і Аарон, кожны сваё кадзіла.