Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 7

ЛУКАША 7:11-17

Help us?
Click on verse(s) to share them!
11Пасьля гэтага Ісус пайшоў у горад, які называўся Наін, і зь Ім ішлі многія вучні Ягоныя і мноства людзей.
12Калі ж Ён наблізіўся да гарадзкое брамы, тут выносілі памерлага, адзінага сына ў маці, а яна была ўдава; і шмат людзей ішло зь ёю з горада.
13Убачыўшы яе, Гасподзь умілажаліўся зь яе і сказаў ёй: ня плач.
14І падышоўшы, дакрануўся да мараў; тыя, што несьлі, спыніліся; і Ён сказаў: хлопча! табе кажу, устань.
15Мёртвы, падняўшыся, сеў і пачаў гаварыць; і аддаў яго Ісус маці ягонай.
16І ўсіх апанаваў страх, і славілі Бога, кажучы: вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог наведаў народ Свой.
17Такая пагалоска пра Яго разышлася па ўсёй Юдэі і па ўсім навакольлі.

Read ЛУКАША 7ЛУКАША 7
Compare ЛУКАША 7:11-17ЛУКАША 7:11-17