Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 23

ЛУКАША 23:47-53

Help us?
Click on verse(s) to share them!
47А сотнік, бачачы, што адбылося, уславіў Бога і сказаў: сапраўды Чалавек Гэты быў праведнік.
48І ўвесь люд, што сыйшоўся на гэта відовішча, бачачы, што адбывалася, вяртаўся, б'ючы сябе ў грудзі.
49А ўсе, хто ведаў Яго, і жанчыны, якія ішлі сьледам за Ім з Галілеі, стаялі воддаль і глядзелі на гэта.
50Тады нехта, на імя Язэп, сябра рады, чалавек добры і праўдзівы,
51які ня браў удзелу ў радзе і ў справе іхняй, з Арыматэі, горада Юдэйскага, які таксама чакаў Царства Божага,
52прыйшоў да Пілата і прасіў Цела Ісусавага;
53і зьняўшы Яго, ахінуў палатнінаю і паклаў яго ў магіле, высечанай у скале, дзе яшчэ ніхто ня быў пакладзены.

Read ЛУКАША 23ЛУКАША 23
Compare ЛУКАША 23:47-53ЛУКАША 23:47-53