1Сыне мой, калі ты прымеш словы мае і захаваеш пры сабе запаведзі мае,
2і вуха сваё прыхіліш да мудрасьці і прытуліш сэрца тваё да разважлівасьці,
3калі будзеш клікаць да ведаў і зьвяртацца да розуму;
4калі будзеш шукаць яго, нібы срэбра, і знаходзіць яго, нібы скарб:
5тады ўразумееш страх Гасподні і знойдзеш спазнаньне Бога.
6Бо Гасподзь дае мудрасьць; і з вуснаў Яго - веды і розум;
7Ён дае праведным выратаваньне; Ён - шчыт тым, што ў беззаганнасьці ходзяць.
8Ён ахоўвае дарогу праўды і асланяе сьцежку сьвятых Сваіх.