19Што гнілы зуб і паралізаваная нага, тое надзея на ненадзейнага чалавека ў нягодзе.
20Як той, хто здымае зь сябе вопратку ў халодны дзень, і як воцат на рану, так і той, хто сьпявае песьні тужліваму сэрцу.
21Калі вораг твой галодны, накармі яго хлебам; і калі ён сьмягне, напаі яго вадою:
22бо, робячы гэта, ты зьбіраеш распаленае вугольле на галаву ягоную, і Гасподзь аддзячыць табе.
23Паўночны вецер нясе дождж, а патаемная гаворка - незадаволеныя твары.
24Лепей жыць у куце на даху, чым са сварліваю жонкаю ў прасторным доме.
25Што халодная вада натомленай смагай душы, тое добрая вестка з далёкай краіны.
26Што ўскаламучаная крыніца і парушаная крыніца, тое праведнік, які падае перад бязбожнікам.
27Як нядобра есьці многа мёду, так дамагацца славы ня ёсьць слава.
28Што горад разбураны, без мура, тое чалавек, які не валодае духам сваім.