26за тое і я пасьмяюся з вашай пагібелі; парадуюся, калі прыйдзе ваш страх;
27калі прыйдзе ваш страх, як бура, і няшчасьце, як віхура, наляціць на вас; калі спадобіць вас нядоля і ўціск.
28Тады будуць клікаць мяне, і я не пачую.
29За тое, што зьненавідзелі веды і ня выбралі страху Гасподняга,
30не схацелі парады маёй, пагардзілі ўсімі перасьцярогамі маімі;
31за тое няхай ядуць яны з плоду дарог сваіх і насычаюцца з парадаў сваіх.
32Бо адступніцтва неразумных заб'е іх, і бястурботнасьць немысьляў загубіць іх.
33А хто мяне слухае, будзе жыць у бясьпецы і спакойна, не баючыся ліха».