9Неразумныя сьмяюцца з грэху, а сярод праведных - Божая мілата.
10Сэрца ведае горыч сваю, і чужынец ня дзеліць радасьці ягонай.
11Дом беззаконных зруйнуецца, а жытлішча праведных расьцьвіце.
12Ёсьць шляхі, якія здаюцца чалавеку простымі; але канец іх - шлях сьмерці.
13І ад сьмеху часам баліць сэрца, і канцом радасьці бывае смутак.
14Чалавек з разбэшчаным сэрцам насыціцца ад дарог сваіх, і добры - ад сваіх.
15Немысель верыць кожнаму слову, а разумны зважае на крокі свае.
16Мудры баіцца і ўнікае зла, а неразумны раздражнёны і саманадзейны.
17Запальчывы можа ўчыніць глупства; а чалавек, які наўмысна чыніць благое, ненавісны.
18Невукі спадкуюць дурасьць, а разумных увенчваюць веды.
19Схіляцца ліхія перад добрымі, і бязбожныя - каля варот праведніка.
20Беднага ненавідзіць, бывае, нават блізкі яго, а ў багатага многа сяброў.
21Хто пагарджае блізкім сваім, той грэшыць; а мілажальны да бедных, той шчасны.
22Ці не памыляюцца тыя, што намышляюць ліхое? Мілажаль і вернасьць у тых, што намышляюць добрае.
23Ад усякае працы ёсьць прыбытак, а ад пустаслоўя толькі пахіба.
24Вянок мудрых - багацьце іхняе, а дурасьць невукаў дурасьць і ёсьць.
25Верны сьведка ратуе душы, а ілжывы нагаворвае шмат ілжы.
26У страху перад Госпадам - надзея цьвёрдая, і сынам сваім Ён прыстанішча.
27Страх Гасподні - крыніца жыцьця, што аддаляе ад сетак сьмерці.
28У мностве народу - веліч цара, а пры малалюдзтве - бяда ўладару.
29У цярплівага чалавека багата розуму, а ў палкага многа дурасьці.