Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ІСУСА - ІСУСА 21

ІСУСА 21:11-24

Help us?
Click on verse(s) to share them!
11далі Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон, на гары Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго;
12а поле гэтага горада і сёлы яго аддалі ва ўласнасьць Халеву, сыну Ефаніінаму.
13І вось сынам Аарона сьвятара далі горад сховішча забойцаў, Хэўрон і прадмесьці яго, Ліўну і прадмесьці яе,
14Іятыр і прадмесьці яго, Эштэмо і прадмесьці яго,
15Халон і прадмесьці яго, Давір і прадмесьці яго,
16Аін і прадмесьці яго, Юту і прадмесьці яе, Бэт-Шэшэм і прадмесьці яго: дзевяць гарадоў ад двух плямёнаў гэтых;
17а ад племя Веньямінавага: Гаваон і прадмесьці яго, Геву і прадмесьці яе,
18Анатот і прадмесьці яго, Алмон і прадмесьці яго: чатыры гарады.
19Усіх гарадоў сынам Ааронавым, сьвятарам, трынаццаць гарадоў з прадмесьцямі іх.
20І родам сыноў Каатавых, лявітаў, астатнім з сыноў Каатавых, паводле жэрабя іхняга, дасталіся гарады ад племя Яфрэмавага;
21далі ім горад сховішча забойцаў, Сіхем і прадмесьці яго, на гары Яфрэмавай, Газэр і прадмесьці яго;
22Кіўцаім і прадмесьці яго, Бэт-Арон і прадмесьці яго: чатыры гарады;
23ад племя Данавага: Элтэке і прадмесьці яго, Гівэтон і прадмесьці яго,
24Аялон і прадмесьці яго, Гат-Рымон і прадмесьці яго: чатыры гарады;

Read ІСУСА 21ІСУСА 21
Compare ІСУСА 21:11-24ІСУСА 21:11-24