Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - СУДЗЬДЗЯЎ - СУДЗЬДЗЯЎ 2

СУДЗЬДЗЯЎ 2:2-11

Help us?
Click on verse(s) to share them!
2і вы ня ўступайце ў спрымірэньне з жыхарамі зямлі гэтай; ахвярнікі іхнія разбурце». Але вы не паслухаліся голасу Майго. Што гэта вы зрабілі?
3І таму кажу Я: не праганю іх ад вас, і будуць яны вам пятлёю, і багі іхнія будуць вам сеткаю.
4Калі анёл Гасподні сказаў словы гэтыя ўсім сынам Ізраілевым, дык народ моцна загаласіў і заплакаў.
5Ад гэтага і называюць тое месца Бохім. Там прынесьлі яны ахвяру Госпаду.
6Калі Ісус адпусьціў народ, і пайшлі сыны Ізраілевыя, кожны ў свой надзел, каб атрымаць у спадчыну зямлю,
7тады народ служыў Госпаду ва ўсе дні Ісуса і ва ўсе дні старэйшынаў, жыцьцё якіх прадоўжылася пасьля Ісуса і якія бачылі ўсе вялікія дзеі Гасподнія, якія Ён зрабіў Ізраілю.
8А калі памёр Ісус, сын Наваў, раб Гасподні, як было яму сто дзесяць гадоў,
9і пахавалі яго ў межах надзелу ягонага ў Тамнат-Сараі, на гары Яфрэмавай, на поўнач ад гары Гааша;
10і калі ўвесь народ гэты адышоў да бацькоў сваіх, і паўстаў пасьля іх іншы род, які ня ведаў Госпада і дзеяў Ягоных, якія Ён рабіў Ізраілю, -
11тады сыны Ізраілевыя пачалі рабіць ліхое перад вачыма Госпада і пачалі служыць Ваалам;

Read СУДЗЬДЗЯЎ 2СУДЗЬДЗЯЎ 2
Compare СУДЗЬДЗЯЎ 2:2-11СУДЗЬДЗЯЎ 2:2-11