Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - РЫМЛЯНАЎ - РЫМЛЯНАЎ 12

РЫМЛЯНАЎ 12:2-8

Help us?
Click on verse(s) to share them!
2і не прыстастоўвайцеся да веку гэтага, а пераўтварайцеся абнаўленьнем розуму вашага, каб вам спазнаваць што (ёсьць) воля Божая, добрая, прыемная і дасканалая.
3Па дадзенай мне мілаце, кожнаму з вас кажу: ня думайце пра сябе больш, чым трэба думаць; а думайце сьціпла, у меру веры, якое кожнаму Бог удзяліў.
4Бо як у адным целе ў нас многа чэлесаў, але не ва ўсіх чэлесаў адно і тое самае прызначэньне,
5так і мы многія складаем адно цела ў Хрысьце, а паасобку адно аднаго чэлесы.
6І як па дадзенай нам мілаце, маем розныя здольнасьці, дык, калі гэта прароцтва - прароч у згодзе зь вераю;
7калі маеш служэньне, служы; калі настаўнік, вучы;
8калі суцешнік, суцяшай; калі раздаеш, раздавай у шчырасьці; калі начальнік, начальнічай дбайна; калі дабрачынец - дабрачынь з прыязнасьцю.

Read РЫМЛЯНАЎ 12РЫМЛЯНАЎ 12
Compare РЫМЛЯНАЎ 12:2-8РЫМЛЯНАЎ 12:2-8