Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - МАРКА - МАРКА 5

МАРКА 5:23-36

Help us?
Click on verse(s) to share them!
23і ўмольна просіць Яго, кажучы: дачка мая пры сьмерці; прыйдзі і ўскладзі на яе рукі, каб яна ачуняла і засталася жывая.
24Ісус пайшоў зь ім. За Ім сьледам ішло мноства людзей, і націскалі на Яго.
25Адна жанчына, якая пакутавала ад крывацечы дванаццаць гадоў,
26шмат нацярпелася ад многіх лекараў, патраціла ўсё, што было ў яе, і ня зыскала ніякай палёгкі, а самой толькі пагоршала,
27дачуўшыся пра Ісуса, падышла ззаду ў натоўпе і кранулася вопраткі Ягонай;
28бо казала: калі хоць да вопраткі Ягонай дакрануся, дык выздаравею.
29І перастала адразу ў яе крывацеча, і яна адчула ў целе, што ачуняла ад хваробы.
30А ў той самы час Ісус, адчуўшы Сам у Сабе, што выйшла зь Яго сіла, абярнуўся ў народзе і сказаў: хто крануўся Маёй вопраткі?
31Вучні сказалі Яму: Ты бачыш, што людзі націскаюць на Цябе, і кажаш: «хто крануўся Мяне?».
32Але Ён глядзеў навокал, каб убачыць тую, якая зрабіла гэта.
33Жанчына ў страху і трымценьні, ведаючы, што зь ёю сталася, падышла, упала перад Ім і сказала Яму ўсю праўду.
34А Ён сказаў ёй: дачка! вера твая ўратавала цябе; ідзі ў міры і будзь здаровая ад хваробы тваёй.
35Калі Ён яшчэ гаварыў гэта, прыходзяць ад начальніка сынагогі і кажуць: дачка твая памерла; чаго яшчэ дакучаеш Настаўніку?
36Але Ісус, пачуўшы гэтыя словы, адразу кажа начальніку сынагогі; ня бойся, толькі веруй.

Read МАРКА 5МАРКА 5
Compare МАРКА 5:23-36МАРКА 5:23-36