Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛЯВІТ - ЛЯВІТ 21

ЛЯВІТ 21:17-24

Help us?
Click on verse(s) to share them!
17скажы Аарону: ніхто зь семені твайго ва ўсе роды іхнія, у каго на целе будзе хіба, не павінен падыходзіць, каб прыносіць хлеб Богу свайму;
18ніхто, у каго на целе ёсьць хіба, не павінен падыходзіць, ні сьляпы, ні кульгавы, ні кірпаты, ні з рэзаным вухам,
19ні такі, у якога зламаная нага, альбо зламаная рука,
20ні гарбаты, ні з сухім чэлесам, ні зь бяльмом на воку, ні кароставы, ні пархаты, ні з пашкоджанымі яйкамі;
21ніводзін чалавек зь семені Аарона сьвятара, у якога на целе ёсьць хіба, не павінен падыходзіць, каб прыносіць ахвяры Госпаду; хібіна на ім, таму не павінен ён падыходзіць, каб прыносіць хлеб Богу свайму;
22хлеб Бога свайго зь вялікіх сьвятыняў і са сьвятыняў ён можа есьці;
23але да заслоны не павінен ён падыходзіць і да ахвярніка не павінен падступацца, бо пахіба на ім: не павінен ён няславіць сьвятыні Маёй, бо Я Гасподзь, Які асьвячае іх.
24І абвясьціў гэта Майсей Аарону і сынам ягоным і ўсім сынам Ізраілевым.

Read ЛЯВІТ 21ЛЯВІТ 21
Compare ЛЯВІТ 21:17-24ЛЯВІТ 21:17-24