33Апосталы зь вялікаю сілай сьведчылі пра ўваскрэсеньне Госпада Ісуса Хрыста; вялікая мілата была на ўсіх іх.
34Ня было сярод іх анікога ў нястачы; бо ўсе, хто валодаў землямі альбо дамамі, прадаючы іх, прыносілі грошы ад продажу
35і клалі да ног апосталаў; і кожнаму давалася, у чым хто меў патрэбу.
36Так Ёсія, празваны апосталамі Варнавам, - што азначае «сын суцяшэньня», лявіт, родам Кіпрэец,
37у якога была свая зямля, прадаўшы яе, прынёс грошы і паклаў да ног апосталаў.