Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 8

ВЫСЛОЎІ 8:3-20

Help us?
Click on verse(s) to share them!
3яна кліча каля гарадское брамы, дзе ўваходзяць у дзьверы:
4«Да вас, людзі, даклікаюся я, і да сыноў чалавечых мой голас!
5Навучэцеся, невукі, добрай разумнасьці, зразумейце вы розум, бязглуздыя.
6Слухайце, бо я буду казаць важнае, і моўленьне вуснаў маіх - праўда;
7Бо ісьціну вымавіць язык мой, а бязбожнасьць - гідота для вуснаў маіх;
8усе словы вуснаў маіх слушныя; няма ў іх хітрыны і ашуканства;
9усе яны простыя разумнаму і справядлівыя тым, хто здабыў веды.
10Прымеце навуку маю, а ня срэбра; лепей веды, чым чыстае золата;
11бо мудрасьць лепшая за перлы, і ўсё, чаго пажадаеш, не дараўнаецца зь ёю.
12Я, мудрасьць, жыву з розумам, і шукаю спазнаньня ў разважлівага.
13Страх Гасподні - ненавідзець зло; гонар і пыху і ліхія шляхі і падступныя вусны я ненавіджу.
14У мяне рада і праўда: я розум, у мяне сіла.
15Мною цары валадараць, і праўнікі ўзаконьваюць праўду.
16Мною кіруюць уладыкі і вяльможы, і ўсе судзьдзі праведныя.
17Хто любіць мяне, тых я люблю, і хто шукае мяне, знойдуць мяне;
18багацьце і слава са мною - скарб нятленны, і праўда;
19плады мае лепшыя за золата, і золата самага чыстага, і карысьці ад мяне болей, чым ад чыстага срэбра.
20Я хаджу дарогаю праўды, сьцежкамі правасудзьдзя,

Read ВЫСЛОЎІ 8ВЫСЛОЎІ 8
Compare ВЫСЛОЎІ 8:3-20ВЫСЛОЎІ 8:3-20