8а яна рыхтуе летам свой хлеб, зьбірае ў час жніва пракорм свой.
9Дакуль ты, гультаю, будзеш ляжаць? калі ты ўстанеш ад сну твайго?
10Крыху пасьпіш, крыху падрэмлеш, крыху склаўшы рукі паляжыш:
11і прыйдзе, нібы валацуга, беднасьць твая, і галеча твая, як разбойнік.
12Чалавек падступны, чалавек бязбожны ходзіць зь ілжывымі вуснамі,
13міргае вачыма сваімі, гаворыць нагамі сваімі, дае знакі пальцамі сваімі;
14хітрына ў сэрцы ў яго, ён намышляе ліхое ва ўсякі час, сее разлад.
15Таму зьнянацку прыйдзе пагібель яго, раптам будзе разьбіты - без ацаленьня.
16Вось гэтыя шэсьць ненавідзіць Гасподзь, нават сем, - агіда душы Яго:
17вочы ганарыстыя, язык хлусьлівы і рукі, што праліваюць нявінную кроў,
18сэрца, якое куе ліхія намыслы, ногі, якія шпарка бягуць да ліхадзейства,
19ілжывы сьведка, які хлусіць, і той, хто сее разлад між братамі.
20Сыне мой! захоўвай запаведзі бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй;
21навяжы іх назаўсёды на сэрца тваё, абвяжы імі шыю тваю.
22Калі ты пойдзеш, яны накіруюць цябе; калі ляжаш спаць, будуць ахоўваць цябе; калі прачнешся, гутарыць будуць з табою:
23бо запаведзь ёсьць сьветач, а навука - сьвятло, і павучальныя наказы - дарога жыцьця,
24каб засьцерагчы цябе ад зласьлівай жанчыны, ад лісьлівага языка чужынкі.
25Не пажадай хараства яе ў сэрцы тваім, і хай не завабіць яна цябе вейкамі сваімі;