1Сыне мой! калі ты паручыўся за блізкага свайго і даў руку тваю за другога,
2і аблытаў сябе словамі вуснаў тваіх, злоўлены словамі вуснаў тваіх,
3зрабі ж, сыне мой, вось што: вызваліся, бо ты трапіў у рукі блізкага твайго: ідзі, упадзі да ног і ўмольвай блізкага твайго;
4не давай сну вачам тваім і дрымоты вейкам тваім;
5ратуйся, як сарна з рукі, і як птушка з рукі птушкалова,