3Бо мёд цячэ з вуснаў чужое жонкі, і мякчэйшая за алей гаворка ў яе;
4але весьнік яе горкі, нібы палын, востры, як меч двусечны,
5ногі яе сыходзяць да сьмерці, ступакі яе дастаюць да апраметнай.
6Каб ты не спасьцігнуў сьцежкі жыцьця яе, дарогі яе нясталыя, і ты ня зьведаеш іх.
7Дык вось, дзеці, паслухайце мяне і не адступайцеся ад словаў вуснаў маіх.
8Далей ад яе ідзі па дарозе тваёй і не падыходзь пад дзьверы дома яе,
9каб здароўя твайго не аддаў іншым і гадоў тваіх бязьлітасьніку;
10каб не насычаліся сілаю тваёю чужынцы і праца твая ня ішла ў чужы дом.
11І ты ўрэшце будзеш стагнаць, калі плоць твая і цела зьнямогуцца,
12і скажаш: «навошта я ненавідзеў навуку, і сэрца маё асьцярогамі пагарджала,
13і я ня слухаў голасу настаўнікаў маіх, не нахіляў вуха майго да настаўнікаў?
14Ледзь ня ўпаў я ў вялікае ліха сярод сходу і грамады!»