15пакінь яе, не хадзі ёю, ухіляйся ад яе і праходзь міма;
16бо яны не заснуць, пакуль ня ўчыняць ліхога; прападзе сон у іх, пакуль яны не давядуць каго да падзеньня;
17бо яны ядуць хлеб беззаконьня і п'юць віно рабунку.
18Сьцежка праведных - як сьвяціла прамяністае, якое болей і болей сьвятлее да поўнага дня.
19А шлях бязбожных - як цемра; яны ня ведаюць, на што спатыкнуцца.
20Сыне мой! слоў маіх слухайся, і да прамоваў маіх нахілі тваё вуха;
21хай не адыдуць яны ад вачэй тваіх; захоўвай іх усярэдзіне сэрца твайго:
22бо яны жыцьцё таму, хто знайшоў іх, і ацаленьне ўсяму яго целу.
23Больш за ўсё запаветнае захоўвай сэрца тваё; бо ў ім - крыніца жыцьця.
24Адкінь ад сябе ілжывасьць вуснаў, і круцельства языка адхісьні ад сябе.
25Вочы твае хай наперад глядзяць, і позірк твой хай скіраваны будзе перад табою.
26Абдумай сьцежку назе тваёй, і ўсе дарогі твае хай будуць пэўныя.
27Ня ўхіляйся ні направа, ні налева; адвядзі нагу тваю ад ліхога.