11Ёсьць род, які праклінае бацьку свайго і не дабраслаўляе маці сваёй.
12Ёсьць род, які чысты ў вачах сваіх, тым часам як не адмыты ад бруду свайго.
13Ёсьць род - о, якія пыхлівыя вочы ў яго, і як паднятыя вейкі ў яго!
14Ёсьць род, у якога зубы - мячы, і сківіцы - нажы, каб пажыраць бедных на зямлі і ўбогіх сярод людзей.
15У ненаеднасьці дзьве дачкі: «давай, давай»! Вось тры ненаяды, і чатыры, якія ня скажуць: «даволі!»
16Апраметная і нутроба бясплодная, зямля, якая не насычаецца вадою, і агонь, які ня кажа: «даволі!».
17Вока, якое насьміхаецца з бацькі і пагарджае пакораю маці, выдзяўбуць крумкачы над ракою, і зжаруць птушаняты арліныя!